Фестываль нацыянальных культур

З фестывалю нацыянальных культур 1 кастрычніка распачаўся на Слонімшчыне тыдзень культур, у якім Польшча была прадстаўлена Слонімскiм раённым аддзелам “Саюз палякаў на Беларусi”. Госці фестывалю маглi пакаштаваць разнастайныя стравы польскай кухні. Польскі хор песнi “Крэда” і моладзевая музычная група “Скопы” спявалі польскія песні.

XXIII Міжнародная навуковая канферэнцыя “Шлях да ўзаемнасці”

22-23 верасня ў Беластоку адбылася XXIII Міжнародная навуковая канферэнцыя “Шлях да ўзаемнасці”. Арганізатарамі канферэнцыi з’явіліся Галоўны Савет Беларускага Сацыяльна-Культурнага Грамадства ў Польшчы, кафедраБеларускай філалогіі Універсітэта ў Беластоку, пры супрацоўніцтве Мясцовага Кіравання ў Гродна, саюз Палякаў на Беларусі і Гродзенскага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы. Месцам канферэнцыі была гасцініца “Тры Сасны” на ўскраіне горада, у лясным зацішшы […]