Польскія пахаванні і месцы нацыянальнай памяці ў Беларусі з нагоды свята Усіх Святых і Дня памінання памерлых наведалі мясцовыя палякі і польскія дыпламаты з Мінска, Гродна і Брэста. Мы распрацавалі сем маршрутаў памяці ў Мінскай вобласці, нашы дыпламаты на працягу тыдня наведваюць могілкі з нагоды свята Усіх Святых і Дня памінання памерлых, – сказаў Пасол […]
Category: Палякі на Беларусі
«Песня яднае людзей» фестываль “Артыстычныя сустрэчы “Гродна-Беласток”
Гэта сустрэча ўжо 25, яна сабрала калектывы народнай творчасці з гарадоў-пабрацімаў – Гродна і Беластока. Сяброўства гэта пачалося ўжо даўно і мацнее з году ў год. Свята аб’ядноўвае культурную спадчыну, актывізуе і папулярызуе працу па захаванні беларуска-польскай культуры. – Сёння сабралася шмат гасцей з Польшчы, гарадзенцы прыйшлі паслухаць калектывы, іх многа, нават нягледзячы на пахмурны […]
Фестываль народнай творчасці «Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў»
Шлюз Дамброўка зноў збірае тысячы гасцей. Творчы фестываль «Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў» па традыцыі аб’яднаў беларусаў, палякаў і літоўцаў. Сёння прадстаўнікі гэтых дружалюбных нацыянальнасцяў гатовы падзяліцца сваімі лепшымі культурнымі традыцыямі. На працягу ўсяго дня госці Аўгустоўскага канала змаглі атрымліваць асалоду ад жывой музыкі. На галоўнай сцэне свята прэзентавалі сваю творчасць калектывы-ўдзельнікі з Беларусі, […]
VII адкрыты райённы фестываль польскай культуры і быта «Эйсмантаўскі фэст-2018»
Фестываль праводзіцца ўжо ў 7 раз. Арганізатары фэста вырашылі падараваць роднаму мястэчку і яго жыхарам свята, працятае шчырай любоўю да эйсмантаўскай зямлі, павагай і ўдзячнасцю да ўсіх, хто жыве і працуе тут. Год Малай Радзімы. У кожнага з нас яна свая, але мы павінны памятаць адкуль нашы вытокі. Любую добрую справу, якая здзяйсняецца сумеснымі […]
Ніхто не забыты, нішто не забыта…
Ніхто не забыты, нішто не забыта… Чэрвень 1944 Чэрвень 2018 Дзень Усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны Сцяна Плачу на месцы былога Калдычеўскага канцлагера 22 чэрвеня быў праведзены мітынг, на якім прысутнічалі прадстаўнікі адміністрацыі і неабыякавая грамадскасць. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць нявінна загінутых вязняў, якіх было больш за 22 […]
У Гродне адбылося традыцыйнае свята рамеснікаў «Казюкi»
У нядзелю на цэнтральнай плошчы Гродна было шумна і шматлюдна. Яна ператварылася ў сапраўдны горад майстроў: больш за 200 рамеснікаў сабраліся на Савецкай плошчы, дзе выставілі свае аўтарскія вырабы, выкананыя ў самых розных тэхніках: скура і бісер, дрэва і метал, саломка і пластык… Творчыя работы таксама прадставілі ўдзельнікі народнага аматарскага аб’яднання «Гарадзенскi каларыт». Міжнародны фестываль […]
Саюз палякаў Беларусі збліжае сельгасвытворцаў дзвюх краін
У пачатку студзеня 2018 гады Саюз палякаў Беларусі і Агульнапольскага аб’яднанне прафсаюзаў фермераў і сельскагаспадарчых арганізацый (OPZZRiOR) падпісалі дамову аб супрацоўніцтве. У будучыні беларуская грамадская арганізацыя можа стаць своеасаблівым «мастком» для наладжвання дзелавых кантактаў паміж сельгасвытворцамі і грамадскімі арганізацыямі дзвюх краін. Аб асноўных тэндэнцыях у сельскай гаспадарцы Польшчы парталу AGRONEWS распавёў кіраўнік беларускага саюза палякаў […]
Cправаздачна-выбарная канферэнцыя
9 лютага 2018 года ў Доме польскім у Івянцы прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя Мінскага абласнога аддзела грамадскага аб’яднання “Саюз палакаў на Беларусі” . У канферэнцыі удзельнічалі дэлегаты з 14 аддзелаў воблаці. Пад час мерапрыемствa старшыня “Саюза палякаў на Беларусі” Мечыслаў Лысы падвёў вынікі працы за 2014-2018 гады, абазначыў асноўныя кірункі дзейнасці на гэты год і наступны […]
Юбілей прэм’еры оперы Станіслава Манюшкі
Роўна 170 год назад адбылася прэм’ера знакамітай оперы “Галька” выдатнага беларуска-польскага кампазітара Станіслава Манюшкі. У студзені 1848 года у Вільне Станіслаў Манюшка падрыхтаваў і сам дырэжыраваў прэм’ерным паказам першай беларуска-польскай оперы “Галька”. Праз 10 год ў 1858 адбылося трыумфальнае выкананне гэтай оперы у Вялікім тэатры Варшавы (TeatrWelki). Галоўнае дасягненне Станіслава Манюшкі – гэта стварэнне нацыянальнай […]
Новы Старшыня Кансультацыйнага савета кіраўнікоў рэспубліканскіх і міжнародных грамадскіх аб’яднанняў
У чацвер 25 студзеня на чарговым пасяджэнні Старшынёй Кансультацыйнага савета кіраўнікоў рэспубліканскіх і міжнародных грамадскіх аб’яднанняў абраны Мечыслаў Лысы, які з’яўляецца адначасова Старшынёй грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі”. Кансультатыўны савет дзейнічае пры Рэспубліканскім Цэнтры Нацыянальных культур і аб’ядноўвае каля трыццаці прадстаўнікоў нацыянальных аб’яднанняў (як правіла, гэта лідэры асноўных, найбольш буйных нацыянальных супольнасцяў). Адной з […]