Сходы ў аддзелах СПБ

У Мінскім абласным аддзеле СПБ ідзе падрыхтоўка да чарговай справаздачна-выбарнай канферэнцыі. Справаздачы і выбару, паводле статута арганізацыі, павінны праходзіць не радзей, чым раз у чатыры гады. У аддзелах Мінскай вобласці праходзяць сходы па вылучэнні дэлегатаў на канферэнцыю. Чарговае сход прайшоў у Маладзечанскім гарадскім аддзеле. Так супала, што ў гэтыя дні свой сямідзесяцігадовы юбілей адзначаў адзін […]

Свята нацыянальных культур у Браславе

3 лістапада народны фальклорны калектыў “Вярба” Дрысвяцкага СДК, Браслаўскага раёна прымаў удзел у абласным свяце нацыянальных культур, беларускай кухні і гульні “Нас з’яднала зямля Беларусі”, дзе прадстаўляў польскую культуру. Калектыў быў узнагароджаны дыпломам 3 ступені. На свяце калектыў выконваў польскую песню “Bije mamcia”.

11 лістапада – Нацыянальнае Свята Незалежнасці Польшчы

Выказваем самыя шчырыя і цёплыя пажаданні ўсяму польскаму народу з нагоды нацыянальнага Свята Незалежнасці Рэспублікі Польшча. Жадаем усім здароўя, мірнага неба над галавой, дабрабыту, задавальнення ад прадпрымаемых дзеянняў, а таксама шчасця і росквіту краіны. Хай будзе мір, дабрабыт і сяброуства паміж народамі Польшчы і Беларусі. Старшыня Саюза Палякаў на Беларусі Мечаслаў Лысы

Свята польскай культуры ў Мінску

16 жніўня Мінск на сваім гасцінным падворку ля Ратушы вітаў жыхароў горада, калегаў, таварышаў, сяброў і гасцей з розных куткоў Беларусі. Нагодай для сустрэчы ў гэты восеньскі, цёплы і сонечны дзень, стаў, ужо традыцыйны для Мінска – Дзень Польскай Культуры. Са сцэны прагучалі словы прывітання, удзячнасці ад ганаровых гасцей і арганізатараў свята Андрэя Віктаравіча Шорца– […]

Дом Польскі ў Мінску наведала Бажэна Гаворска-Александровіч

22 жніўня Дом Польскі ў Мінску наведала Бажэна Гаворска-Александровіч, ганаровы член Саюза палякаў на Беларусі Dom Polski w Mińsku w całej okazałości. Nic w zasadzie nie dziwi , ludzi i ich pracę znam od dawna, ale … No właś… Опубликовано Bożena Gaworska-Aleksandrowicz 22 августа 2017 г.

Пакуль жыве памяць

У суботу, пятага жніўня, ва ўрочышчы Гайкі, што непадалёк ад вёскі Еськавічы, прайшло ўшанаванне памяці мірных жыхароў Нясвіжчыны, расстраляных фашыстамі 75 год таму — 5 жніўня 1942 года. У лік загінуўшых увайшлі прадстаўнікі духавенства і інтэлігенцыі Нясвіжчыны — ксяндзы, манахіні, служачыя, студэнты, вайскоўцы, настаўнікі і іншыя. У жалобным мерапрыемстве прынялі ўдзел пробашч парафіі Божага Цела […]

Спатканне на Навагрудчыне

03 чэрвеня 2017года ў Навагрудку адбылася важная падзея не толькі для польскай меншасці, але і для зямлі навагрудскай. Менавіта ў гэты дзень ўрачыста адкрылася частка гатэля і канферэнц-залы адноўленага дамініканскага манастыра ў Наваградку. Урачыстасць сабрала шмат гасцей з Польшчы, прыбылі паслы, у прыватнасці, Мечыслаў Башко і Марэк Савіцкі, Маршалак Падляскага Ваяводства Ежы Ляшчынскі, прадстаўнікі Генеральнага […]

“Кветкі краін – у суквецце сяброўства”

3 ліпеня, у Лідзе ў Беларусі адбыўся фестываль нацыянальных культур “Суквецце  сяброўства”  звычайна прымеркаваны да святочных імпрэз, якія праводзяцца з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Яно і не дзіўна. Гэта яшчэ адно сведчанне таго, што ў міры і згодзе жывуць у нашай сінявокай рэспубліцы людзі розных нацыянальнасцей і ўсе разам мацуюць яе дабрабыт і працвітанне. […]

Памаць пра Калдычэва

Трагедыя вайны закранула кожнага з нас. Фашысты, каб рэалізаваць свае планы генацыду, вясной 1942 года ў ваколіцах вёскі Калдычэва непадалёк ад шашы Баранавічы-Навагрудак заснавалі лагер. Гэта месца заўсёды будзе месцам смутку, жалобы, таму што тут загінула больш за 23 тыс. людзей розных нацыянальнасцяў. Крыху далей у лесе знаходзіцца каля 30 Браціх магіл… 3 ліпеня 2008 […]