Свята нацыянальных культур у Браславе

3 лістапада народны фальклорны калектыў “Вярба” Дрысвяцкага СДК, Браслаўскага раёна прымаў удзел у абласным свяце нацыянальных культур, беларускай кухні і гульні “Нас з’яднала зямля Беларусі”, дзе прадстаўляў польскую культуру. Калектыў быў узнагароджаны дыпломам 3 ступені. На свяце калектыў выконваў польскую песню “Bije mamcia”.

11 лістапада – Нацыянальнае Свята Незалежнасці Польшчы

Выказваем самыя шчырыя і цёплыя пажаданні ўсяму польскаму народу з нагоды нацыянальнага Свята Незалежнасці Рэспублікі Польшча. Жадаем усім здароўя, мірнага неба над галавой, дабрабыту, задавальнення ад прадпрымаемых дзеянняў, а таксама шчасця і росквіту краіны. Хай будзе мір, дабрабыт і сяброуства паміж народамі Польшчы і Беларусі. Старшыня Саюза Палякаў на Беларусі Мечаслаў Лысы

Фестываль нацыянальных культур

З фестывалю нацыянальных культур 1 кастрычніка распачаўся на Слонімшчыне тыдзень культур, у якім Польшча была прадстаўлена Слонімскiм раённым аддзелам “Саюз палякаў на Беларусi”. Госці фестывалю маглi пакаштаваць разнастайныя стравы польскай кухні. Польскі хор песнi “Крэда” і моладзевая музычная група “Скопы” спявалі польскія песні.

XXIII Міжнародная навуковая канферэнцыя “Шлях да ўзаемнасці”

22-23 верасня ў Беластоку адбылася XXIII Міжнародная навуковая канферэнцыя “Шлях да ўзаемнасці”. Арганізатарамі канферэнцыi з’явіліся Галоўны Савет Беларускага Сацыяльна-Культурнага Грамадства ў Польшчы, кафедраБеларускай філалогіі Універсітэта ў Беластоку, пры супрацоўніцтве Мясцовага Кіравання ў Гродна, саюз Палякаў на Беларусі і Гродзенскага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы. Месцам канферэнцыі была гасцініца “Тры Сасны” на ўскраіне горада, у лясным зацішшы […]

Свята польскай культуры ў Мінску

16 жніўня Мінск на сваім гасцінным падворку ля Ратушы вітаў жыхароў горада, калегаў, таварышаў, сяброў і гасцей з розных куткоў Беларусі. Нагодай для сустрэчы ў гэты восеньскі, цёплы і сонечны дзень, стаў, ужо традыцыйны для Мінска – Дзень Польскай Культуры. Са сцэны прагучалі словы прывітання, удзячнасці ад ганаровых гасцей і арганізатараў свята Андрэя Віктаравіча Шорца– […]

Рамонт у Рэдуце

Пачыналася ўсё вельмі цяжка, таму што дом не быў падрыхтаваны да рамонту. Дзякуючы намаганням і сродкамі, якiя сабралі члены Асацыяцыі “Нясвіжан і сяброў 27 палка ўланаў імя Караля Стэфана Баторыя” зроблены капітальны рамонт у Доме Польскім РЭДУТА. Дом быў набыты некалькі дзесяцігоддзяў таму ветэранамі Другой сусветнай вайны, якія паходзяць з зямлі Нясвіжскай і зараз пражываюць […]

Дом Польскі ў Мінску наведала Бажэна Гаворска-Александровіч

22 жніўня Дом Польскі ў Мінску наведала Бажэна Гаворска-Александровіч, ганаровы член Саюза палякаў на Беларусі Dom Polski w Mińsku w całej okazałości. Nic w zasadzie nie dziwi , ludzi i ich pracę znam od dawna, ale … No właś… Опубликовано Bożena Gaworska-Aleksandrowicz 22 августа 2017 г.

Пакуль жыве памяць

У суботу, пятага жніўня, ва ўрочышчы Гайкі, што непадалёк ад вёскі Еськавічы, прайшло ўшанаванне памяці мірных жыхароў Нясвіжчыны, расстраляных фашыстамі 75 год таму — 5 жніўня 1942 года. У лік загінуўшых увайшлі прадстаўнікі духавенства і інтэлігенцыі Нясвіжчыны — ксяндзы, манахіні, служачыя, студэнты, вайскоўцы, настаўнікі і іншыя. У жалобным мерапрыемстве прынялі ўдзел пробашч парафіі Божага Цела […]

Сардэчна запрашаем на наш новы сайт

Мы прапануем Вам нашу новую вэб-старонку ў новым графічным афармленні. Новая рэдакцыя старонкі гэта, безумоўна, не толькі візуальныя і функцыянальныя змены, але, перш за ўсё, палепшаная структура і даступнасць. Уносячы змены, мы спадзяемся, што новы сайт набудзе таксама новую якасць за кошт лепшага доступу да інфармацыі аб дзейнасці нашага Саюза і дапаможа Вам хутка знайсці […]