У нядзелю на цэнтральнай плошчы Гродна было шумна і шматлюдна. Яна ператварылася ў сапраўдны горад майстроў: больш за 200 рамеснікаў сабраліся на Савецкай плошчы, дзе выставілі свае аўтарскія вырабы, выкананыя ў самых розных тэхніках: скура і бісер, дрэва і метал, саломка і пластык…
Творчыя работы таксама прадставілі ўдзельнікі народнага аматарскага аб’яднання «Гарадзенскi каларыт». Міжнародны фестываль падобнага маштабу праводзіцца ўжо ў 18-ы раз. Ён прымеркаваны да Дня Святога Казіміра (а гэта заступнік Гродзенскай каталіцкай епархіі, моладзі і рамеснікаў), які адзначаецца 4 сакавіка.
Адзін з арганізатараў свята – грамадскае аб’яднанне “Саюз палякаў на Беларусі”. Старшыня Гродзенскага гарадскога аддзела «Саюза палякаў на Беларусі” Казімір Знайдзінскі падзяліўся сваім меркаваннем аб мерапрыемстве:
– Геаграфія свята пастаянна шырыцца і расце. На гэты раз рамеснікі былі з усіх рэгіёнах Беларусі. З задавальненнем прымалі і нашых дарагіх гасцей з Беластока і Аўгустова. Грамадскую арганізацыю «Рубеж» з нашага пабраціма-Беластока прадставіла БрониславаТомашевска, а мэрыю Аўгустова – Анджэй Хмялеўскі. За апошнія гады культурныя сувязі з геаграфічнымі суседзямі, якія маюць падобную гісторыю, мову і менталітэт, значна ўмацаваліся.
Крыніца – https://www.sb.by/articles/v-grodno-sostoyalsya-traditsionnyy-prazdnik-remeslennikov-kazyuki-foto.html