Cправаздачна-выбарная канферэнцыя

9 лютага 2018 года ў Доме польскім у Івянцы прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя Мінскага абласнога аддзела грамадскага аб’яднання “Саюз палакаў на Беларусі” . У канферэнцыі удзельнічалі дэлегаты з 14 аддзелаў воблаці. 

Пад час мерапрыемствa старшыня “Саюза палякаў на Беларусі” Мечыслаў Лысы падвёў вынікі працы за 2014-2018 гады, абазначыў асноўныя кірункі дзейнасці на гэты год і наступны перыяд.

На пасяджэнні адбыліся выбары у склад праўлення Мінскага абласнога аддзела грамадскага аб’яднання “Саюз палакаў на Беларусі” на наступны перыяд. Так старшыней Мінскага абласнога аддзяла “Саюза палякаў на Беларусі” быў абраны Мечыслаў Лысы, у склад праўлення рэвізійнай камісіі увайшлі Станіслаў Бурачэўскі і Галіна Яновіч.
  Вызначана, што 2018 год будзе прысвечаны 100-годзю незалежнасці Польшчы, а таксама 30-годзю паланійскага аб’янднання, што заснована у горадзе Ліда. З гатай нагоды Мечыслаў Лысы прапанаваў больш і часцей праводзіці рoзныя мерапрыемствы з запрашэннем мастацкіх калектываў з адзелаў “Саюза палякаў на Беларусі”. Добрым прыкладам служыць мясцовы  ансамбль  “Іванчанка”, які ужо тры гады прымае удзел у міжнародным фестывалю “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”.

Алена Гапановiч

Пакінуць адказ