22-23 верасня ў Беластоку адбылася XXIII Міжнародная навуковая канферэнцыя “Шлях да ўзаемнасці”.
Арганізатарамі канферэнцыi з’явіліся Галоўны Савет Беларускага Сацыяльна-Культурнага Грамадства ў Польшчы, кафедраБеларускай філалогіі Універсітэта ў Беластоку, пры супрацоўніцтве Мясцовага Кіравання ў Гродна, саюз Палякаў на Беларусі і Гродзенскага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы.
Месцам канферэнцыі была гасцініца “Тры Сасны” на ўскраіне горада, у лясным зацішшы мікрараёна Ігнаткі.
Гэта было, безумоўна, значнае мерапрыемства, асноўнай мэтай якога было і з’яўляецца аб’яднанне намаганняў для збліжэння суседніх краін у розных сферах жыцця.
Са словамі прывітання да ўсіх удзельнікаў канферэнцыі звярнуўся Мечыслаў Лысы, старшыня Саюза Палякаў на Беларусі:
„Для нас, Палякаў, якія жывуць у Беларусі- веданне і разуменне нашай гісторыі гэта справа вельмі важная. Таму заўсёды чакаем ад дакладчыкаў канферэнцыі новых фактаў, новых адкрыццяў. Мы вельмі цэнім і паважаем меркаванне аўтараў, іх асабістыя інтэрпрэтацыі падзей, якія складаюць гісторыю.
Збіраемся на канферэнцыі, каб шукаць і паказваць шляхі да ўзаемнага разумення. Шукаць і адкрываць забытыя гістарычныя падставы ўзаемнасці, шукаць іх у традыцыях культуры і агульнасці мовы. Я думаю, што пасяджэнні нашай канферэнцыі прынясуць добрыя плады.”
Прагучалі даклады, абмеркаванні і вынікі канферэнцыі будуць апублікаваныя ў бліжэйшы час у выглядзе кнігі.