Свята польскай культуры ў Мінску

16 жніўня Мінск на сваім гасцінным падворку ля Ратушы вітаў жыхароў горада, калегаў, таварышаў, сяброў і гасцей з розных куткоў Беларусі. Нагодай для сустрэчы ў гэты восеньскі, цёплы і сонечны дзень, стаў, ужо традыцыйны для Мінска – Дзень Польскай Культуры.

Са сцэны прагучалі словы прывітання, удзячнасці ад ганаровых гасцей і арганізатараў свята Андрэя Віктаравіча Шорца– Старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Мечыслава Лысага – Старшыні “Саюза Палякаў на Беларусі”. Пасля чаго пачалася канцэртная праграма.

Танцы і песні, прадстаўлялі калектывы, якія спяваюць польскія песні, у прыватнасці “Крэсовы забавы” (Ліда), “Траецкія музыкі” (Барысаў), “Вярба” (Браслаў), “Івянчанка” (Івянец), “Успамін” (Пінск), “Барвы Музыкі” (Слонім), “Польскае рэха Астраўца” (Астравец). Аўдыторыя падтрымлівала і ў той жа час дзякавала артыстам апладысментамі за іх шчырыя намаганні.

Вялікія эмоцыі суправаджалі падчас выступлення вакалістак з Маладзечна – Юлію Абрамовіч і Дар’ю Савіцкую, а таксама вакалістку з Мінска – Вольгу Загадскую. Публіка спявала разам з імі.

Акрамя выступленняў калектывау узорны дзіцячы тэатр «На-Дзея» (Дзерауное) прадставіў спектакль «Падарунак для мамы».

На тэрыторыі горада працавалі майстры народных промыслаў Гродзенскай і Мінскай абласцей. Была прадстаўлена экспазіцыя “Кнігі агульнай гісторіыі Польшы і Беларусі”, алавяная гістарычная мініяцюра “Жаунерчыкі” (майстэрня  “Краіна скарбау”), а таксама калекцыя банкнотаў і манетаў часоў ІІ рэчы Паспалітай.

Аматары кухні змаглі паспрабаваць польскія стравы: бігас, журэк або пельмені.

http://minsknews.by/blog/2017/09/16/prazdnik-polskoy-kulturyi-prohodit-v-verhnem-gorode/

Пакінуць адказ