Перш за ўсё 2-га мая Польшча адзначае Дзень нацыянальнага сцяга. З гэтай нагоды ў краіне традыцыйна праходзіць марш да прэзідэнцкага палаца, дзе ўрачыста на ветры лунае бел-чырвоны сцяг.
Акрамя таго 2-га мая ва ўсім свеце палякі адзначаюць Дзень Палоніі і палякаў за мяжой. Гэта свята было абвешчана Соймам Польшчы ў 2002 годзе. За гэтай ініцыятывай стаяла прызнанне “шматвяковых дасягненняў і ўклад Палоніі і палякаў за мяжой у здабыццё Польшчай незалежнасці, вернасць і адданасць польскім традыцыям, а таксама дапамога краіне ў самыя складаныя моманты».
Гэты дзень важны для ўсіх палякаў, незалежна ад краiны, у якой яны жывуць!
З святам, палякі усяго свету! З нашым святам, З Днём Polonii!