16 лютага 2019 г Чэславу Нэмену споўнілася б 80 гадоў.
На яго радзіме ў Старых Васілішках на Гарадзеншчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы. Ушанаваць яго памяць прыехалі прыхільнікі не толькі з Беларусі, але і з Польшчы, Расіі.
З раніцы ў доме, дзе нарадзіўся музыкант, шматлюдна. У гэтым доме з 2010 г адкрылі клуб-музей Чэслава Немэна.
Уладзімір Уладзіміравіч Сенюта кіраўнік музея з задавальненнем распавядае пра дзяцінства і юнацтва куміра, пра многія таямніцы яго жыцця і творчасці.
У касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла, які таксама знаходзіцца ў Старых Васілішках, прайшла святочная імша ў памяць аб музыку.
Затым святкаванні перамясціліся ў Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці, дзе дзяліліся ўражаннямі і ўспамінамі, слухалі хіты рок-зоркі ў выкананні яго таленавітых землякоў.
Пра яго заслугі перад Айчынай са сцэны казалі нам Старшыня Шчучынскага райвыканкама Алена Пасюта, Пасол Рэспублікі Польшча Артур Міхальскі, старшыня Грамадскага аб’яднання «Саюз палякаў на Беларусі» Мечыслаў Лысы, прадстаўнік польскага цэнтра ў Маскве Андрэй Шаблеўскі, загадчык клубам-музеем Ч. Нэмена ў Старых Васілішках Уладзімір Сенюта. Шквал апладысментаў выклікала адна з самых вядомых песень Чэслава Нэмена «Dziwny jest ten świat». Вечар памяці скончыўся выступам этна-гурта «Dzivasil» з Мінска.
фотаздымкi http://grodnonews.by