Паважаныя прыхільнікі творчасці Чэслава Немэна!
16 лютага 2019 спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння вялікага музыканта. У гэты дзень любы ахвотны зможа наведаць дом у Старых Васілішках, у якім прыйшоў у гэты дзіўны і дзівосны свет будучы геній. Яго зямны шлях скончыўся ў 2004 годзе, але несмяротная душа Чэслава працягвае жыць у нашых сэрцах, яго «дух месца» да гэтага часу лунае над родным домам. Але, нават калі вы не зможаце ў сілу розных прычын наведаць радзіму музыканта, у вас ёсць выдатны шанец, каб павіншаваць куміра, даслаўшы паштоўку з найлепшымі пажаданнямі на адрас:
Дом-музей Старыя Васiлiшкi,7
Шчучынскi раён
Гродненская вобласць
213522 Беларусь
Не заставайся ў баку, павіншуй куміра!