Выстава «Vector. Праз стагоддзi да сучаснасці»

У Навагрудку ў рамках святкавання 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча 18 снежня ў Доме-музеі Адама Міцкевіча адбылася прэзентацыя выставы «Vector. Праз стагоддзi да сучаснасці», якая адлюстроўвае бесперапынную сувязь мінулага і будучыні.

Арганізатарамі выставы выступілі Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Асацыяцыя аховы інтэлектуальнай уласнасці «Белбрэнд», Дом-музей Адама Міцкевіча і Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт.

Актыўны удзел у арганізацыі выставы прыняла ГА “СПБ”. Тэма выставы сугучна з задачамі, якія ставіць перад сабой ГА “СПБ” – захаванне і падтрыманне гістарычных і культурных традыцый.

У адкрыцці выставы прыняў удзел старшыня ГА “СПБ” – Мечыслаў Лысы і дырэктар установы TAA“Дом Польскі –вучэбны цэнтр” Наталля Сіманава.

Прэзентацыя выставы пачалася з пастаноўкі рамантычна-драматычнай паэмы «Дзяды» Адама Міцкевіча.

Каманда мастакоў падрыхтавала 22 мастацкіх твора.

У жывапісных творах нестандартнага фармату, які сімвалізуе вектар, выяўляецца жыццёвы і творчы вопыт, адлюстроўваюцца унікальныя каардынаты ўнутранага свету аўтараў. Выстава будзе працаваць у Доме-музеі Адама Міцкевіча да 31 студзеня 2019 года.



Пакінуць адказ