На дадзены момант у СПБ зарэгістравана каля 70 абласных, гарадскіх, раённых і сельскіх аддзелаў, у склад якіх ўваходзяць некалькі тысяч чалавек. Сядзібай Саюза палякаў на Беларусі з’яўляецца Мінск (з 2013 г.).
У Беларусі плённа працуюць 14 Дамоў польскіх, у тым ліку ў Гродне (папярэдняя шматгадовая сядзіба СПБ), Ваўкавыску, Лідзе, Шчучыне, Навагрудку, Поразаве, Івянцу, Барысаве, Магілёве, Нясвіжы, Баранавічах і Мінску. Для ўсіх жадаючых арганізавана вывучэнне польскай мовы, працуюць польскія бібліятэкі, святкуюцца найбольш важныя польскія нацыянальныя і рэлігійныя святы, праводзяцца шматлікія культурныя мерапрыемствы.
Пры аддзелах створана больш за 40 мастацкіх калектываў, лепшым з якіх прысвоена ганаровае званне “ўзорны” і “народны”. Сваёй дзейнасцю яны папулярызуюць польскую культуру, аб’ядноўваюць людзей вузамі сяброўства і агульнай мастацкай працы, выхоўваюць падрастаючае пакаленне на лепшых прыкладах польскай музыкі і харэаграфіі.
Гэта, сярод іншых, ансамбль польскай песні “Івянчанка” з Івянца, ансамблі “Крэсовыя забавы”, “Сібірак” і “Меморыя” з Ліды, хор “Промень” са Шчучына, хор “Успамненне” з Пінска, ансамбль “Польскае рэха Астраўца” з Астраўца, ансамблі “Свіцязянка” і “Навагрудскія Крэсавянкі” з Навагрудка, ансамбль “Сонейка” з з Барысава, хор “Крэда” са Слоніма і інш.
У Беларусі дзейнічаюць дзве школы з польскай мовай выкладання – у Гродне школа N936 (з 1996 г.) і Ваўкавыску школа №8 (ўласны будынак з 2003 года). Польскія класы (1-4 класы) адчынены ў пачатковай школе №9 у Брэсце, польская мова таксама вывучаецца як прадмет у СШ №2 г.Магілёва. 3 1989 года ў Дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў Гродне працуе кафедра польскай філалогіі. Акрамя таго, факультатыўна ў школах польскую мову вывучаюць больш за 6 тыс. вучняў і каля 1 тыс. дарослых у Дамах польскіх.